Top.Mail.Ru

Пакет дакументаў аб супрацоўніцтве заключаны паміж Беларуссю і М’янмай

Пакет дакументаў аб супрацоўніцтве заключаны паміж Беларуссю і М’янмай. У прысутнасці лідараў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Мін Аун Хлайна адбылася цырымонія абмену тэкстамі падпісаных міжнародных дагавораў і іншых афіцыйных міжнародных дакументаў, перадае БелТА.


Падпісаны мемарандум аб намерах адносна сумесных дзеянняў па развіццю беларуска-м’яманскага супрацоўніцтва.

Заключана пагадненне аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі.

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы спорту заключана паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Міністэрствам спорту і моладзі М’янмы.

Міністэрства юстыцыі Беларусі і Міністэрства прававых пытанняў М’янмы заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве.

Мемарандум аб узаемаразуменні падпісаны паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрствам сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі і ірыгацыі М’янмы аб супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі.

У час візіту лідара М’янмы таксама падпісана больш як 15 кантрактаў і мемарандумаў у галіне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю