Top.Mail.Ru

Пакладзены пачатак новаму літаратурнаму праекту

У Кітаі ідзе падрыхтоўка да выдання серыі кніг беларускіх пісьменнікаў


У апошнія гады ладзяцца болей шырокія кнігавыдавецкія і літаратурныя сувязі паміж Беларуссю і Кітаем. Пачынаючы з 2022 года, у Пекіне пабачылі свет некалькі кніг беларускіх аўтараў. Перакладчыкамі на кітайскую мову выступілі Чжан Хуэйцінь, Хань Сяае і іншыя літаратары. 

Зараз славіст Хань Сяае падрыхтаваў да выдання ў сваіх перакладах фаліянт паэзіі і драматургіі народных песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. А яшчэ — кнігу апавяданняў «Іголка ў квадраце» ў серыі «Сучасная беларуская літаратура». Кітайскі перакладчык аб’яднаў у адным томе апавяданні тых пісьменнікаў Беларусі, якія пішуць на рускай мове. 

У маіх перакладчыцкіх планах, — каменціруе сваю працу Хань Сяае, — і іншыя абсягі, якія звязаны з прадстаўленнем беларускай літаратуры ў Кітаі. У першую чаргу мяне цікавіць беларуская проза. Асабліва — творчасць нашых сучаснікаў, якія ствараюць мастацкі партрэт сённяшняй Беларусі, народа Беларусі ў XXI стагоддзі. З гісторыі ведаю, што ў нашай краіне ў перакладзе на кітайскую мову пабачылі свет творы многіх цікавых беларускіх пісьменнікаў — Івана Шамякіна, Васіля Быкава, Івана Мележа, Алеся Адамовіча, Кандрата Крапівы, Петруся Броўкі, Янкі Брыля, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Янкі Маўра... Хацелася б узнавіць гэтыя традыцыі. Спадзяюся, што на фоне выключна прыязных беларуска-кітайскіх палітычных і эканамічных стасункаў нам удасца яшчэ шмат што зрабіць на літаратурнай ніве. 

Мікола Берлеж.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю