Top.Mail.Ru
105

«Прызванне Мама». Прыёмныя сем’і прымуць удзел у рэспубліканскай акцыі да Года беларускай жанчыны

Рэспубліканская акцыя «Прызванне Мама», прымеркаваная да Года беларускай жанчыны, пройдзе ў Беларусі з 1 сакавіка па 14 кастрычніка. Пра гэта БелТА паведамілі ў Беларускім дзіцячым фондзе. 


Ініцыятыва накіравана на папулярызацыю сацыяльнай ролі сучаснай беларускай жанчыны — адказнай маці, а таксама на павышэнне статусу бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу і маці, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.

Удзельнікамі акцыі стануць сем’і з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, прыёмныя і апякунскія сем’і, а таксама сем’і, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю. Мамы разам з дзецьмі падрыхтуюць відэаролікі аб паўсядзённым жыцці сям’і: аб святочных і культурна-забаўляльных падзеях, хатніх творчых конкурсах, тэматычных майстар-класах і іншых сумесных актыўнасцях. 

«Мэта — паказаць грамадскасці маштаб штодзённай працы маці-выхавальніц і бацькоў, якая часта застаецца незаўважанай. Відэаматэрыялы будуць размяшчацца ў сацыяльных сетках, а найлепшыя ролікі ўвойдуць у відэаальбом дабрачыннай праграмы „Цёплы дом“. Па выніках акцыі найбольш актыўныя ўдзельніцы з абласцей і Мінска будуць запрошаны на ўрачыстае мерапрыемства ў сталіцы», — расказалі ў фондзе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю