На асобных участках дарог рэспублікі захаваецца галалёдзіца. Вецер ноччу няўстойлівы, днём паўднёва-заходні слабы.
Мінімальная тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 5 да мінус 11 градусаў, максімальная днём — ад 0 да мінус 5 градусаў.
Пакуль без снегу. Якое надвор’е абяцаюць сіноптыкі 30 лістапада
29.11.2026 | 21:12
У першы рабочы дзень тыдня будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.