Top.Mail.Ru
287

Палеантолагі знайшлі ў Аргенціне астанкі аднаго з найстаражытных дыназаўраў узростам каля 230 млн гадоў

Палеантолагі знайшлі на паўночным захадзе Аргенціны астанкі аднаго з самых старажытных дыназаўраў на Зямлі — яго ўзрост ацэньваецца ў 230-225 млн гадоў. Пра гэта паведаміў Нацыянальны савет па навуковых і тэхнічных даследаваннях краіны, паведамляе РИА Новости.


Даследчыкі выявілі амаль поўны шкілет невялікага даўгашыяга дыназаўра ў перадгор’ях Анд на вышыні больш за 3 тыс. м над узроўнем мора. Новы від атрымаў назву Huayracursor jaguensis. Ён адносіцца да позняга трыясу — эпохі, калі на Зямлі з’явіліся першыя дыназаўры і продкі млекакормячых.

Шкілет добра захаваўся: навукоўцы знайшлі частку чэрапа, пазваночнік да хваста, а таксама амаль цэлыя пярэднія і заднія канечнасці. Паводле ацэнак спецыялістаў, даўжыня дарослай асобіны дасягала каля 2 м, а вага складала прыкладна 18 кг, пры гэтым дыназаўр быў траваедным.

«Мы ацэньваем узрост Huayracursor ў 230-225 млн гадоў, што робіць яго адным з самых старажытных дыназаўраў у свеце», — сказаў палеантолаг Агусцін Марцінэлі.

У жніўні палеантолагі апісалі новы від марской рэптыліі, якая насяляла акіяны амаль 183 млн гадоў таму. Выкапнёвая істота, якая атрымала назву Plesionectes longicollum, належыць да групы плезіязаўраў — даўгашыіх марскіх драпежнікаў, якія засялялі планету ў часы дыназаўраў.

Шкілет быў знойдзены яшчэ ў 1978 годзе ў сланцавых адкладах Пазітаніі ў раёне Хольцмадэн (Паўднёва-Заходняя Германія). Аднак толькі цяпер навукоўцы правялі паўнавартаснае анатамічнае даследаванне знаходкі і прыйшлі да высновы, што перад імі — раней невядомы від.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю