Top.Mail.Ru
241

Палеантолагі знайшлі новы від старажытнага гіганцкага мядзведзя

Палеантолагі ўстанавілі новы від вымерлага гіганцкага мядзведзя, які жыў на тэрыторыі Расіі каля 5-6 млн гадоў таму, пра гэта паведаміла БелТА. 


Новы від атрымаў назву «Уракан Барысяка» ў гонар першага дырэктара Палеанталагічнага інстытута акадэміка Аляксея Аляксеевіча Барысяка, які займаўся вывучэннем выкапняў мядзведзяў. 

Па даных навукоўцаў, гэты від быў па велічыні як самыя буйныя з сучасных бурых мядзведзяў, якія важаць звыш 700 кг. «Уракан Барысяка быў вялікім нават па мерках гіганцкіх мядзведзяў, набліжаючыся да максімальнага памеру прадстаўнікоў гэтай групы. Як і ўсе ўраканы, гэта быў буйны актыўны драпежнік, здольны да хуткага бегу», — адзначыў дырэктар інстытута Аляксей Лапацін. 


Даследаванне праводзілася на астанках узростам каля 5,5-6 млн гадоў, знойдзеных у Стаўрапальскім краі.

Пакуль што ўракан Барысяка вядомы толькі па адной асобіне. Са слоў навукоўца, старажытныя мядзведзі вывучаныя далёка не поўнасцю, «так што новыя віды яшчэ будуць знаходзіць у розных краінах свету, у тым ліку ў Расіі».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю