Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў час фестывалю «Кліч Палесся» перадалі ў падарунак вулей з пчоламі, перадае БелТА.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за падарунак і з усмешкай выказаў некаторыя апаскі наконт яго размяшчэння ў Палацы Незалежнасці, куды традыцыйна накіроўваюцца прадметы і вырабы, перададзеныя ў падарунак Прэзідэнту.
«Нават не ведаю, што з імі рабіць, як у Палацы Незалежнасці гэты вулей з пчоламі паставіць? Думаю, будуць баяцца прыязджаць да мяне ў госці. Падумаем, што зрабіць», — з гумарам сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў Прэзідэнта, мёд на Палессі асаблівы. «Я вельмі добра ведаю ваш мёд — сапраўдны, натуральны. Мёд не з палёў, якія мы высяваем (хоць ёсць і такі), але з гэтых лугоў і неабсяжнай поймы Прыпяці. Таму ён асаблівы, шчыра вам гавару. Я вам удзячны за гэты падарунак», — сказаў кіраўнік дзяржавы.