«Мы кожны год да гэтага рыхтуемся. Зразумела, што гэта павялічыць нагрузку, крыху павялічыць час чакання прыёму спецыяліста, прыходу спецыяліста дадому. Тым не менш мы абсалютна да гэтага гатовыя», — сказаў Юрый Горбіч.
Разам з тым старшыня камітэта па ахове здароўя зноў звярнуў увагу на тэму даведак у школы і секцыі. «У чарговы раз хачу нагадаць: акрамя першакласнікаў, іх не трэба атрымліваць тым, у каго не мінула 12 месяцаў з моманту атрымання папярэдняй даведкі. Не трэба гэта рабіць да пачатку кожнага новага навучальнага года», — адзначыў ён.
Інакш, паводле яго слоў, узнікае перагрузка паліклінік: хваля жыхароў Мінска, якія лічаць, што даведка ім патрэбна ў пачатку навучальнага года, накладваецца на хвалю пацыентаў, якія захворваюць па вяртанні з канікул.
Юрый Горбіч выказаў надзею, што пачатак верасня будзе адзначаны пагодлівымі днямі і, адпаведна, колькасць хворых будзе меншая. «Але мы гатовыя да любога сцэнарыю. Калі ён будзе лепшы, чым мы чакаем, мы толькі парадуемся», — дадаў ён.
Маладым спецыялістам устаноў аховы здароўя Мінска, якія сёння сабраліся на маладзёжны форум, расказалі аб парадку прадастаўлення жылля, аплаце працы, гарантыях і абавязках. Форум арганізаваны камітэтам па ахове здароўя Мінгарвыканкама і Мінскай гарадской арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.