Top.Mail.Ru

Паліцыя Германіі затрымала падазраванага ў дыверсіях на энергааб’ектах краіны

У Германіі паліцыя затрымала 48-гадовага мужчыну, які падазраецца ў здзяйсненні дыверсій на аб’ектах нямецкай энергасістэмы, перадае БелТА.



Паводле наяўных звестак, ён быў затрыманы ў раёне электрастанцыі Вайсвайлер, недалёка ад горада Ахен. 

У апошні час у Германіі было здзейснена некалькі дыверсій на электрападстанцыях у Брандэнбургу, Паўночным Рэйне-Вестфаліі і Саксоніі. Паліцыя пачала вышук падазраванага пасля таго, як ён разаслаў у СМІ і праваахоўныя органы лісты, у якіх узяў на сябе адказнасць за інцыдэнты на энергааб’ектах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю