Top.Mail.Ru
188

Памерла любімая мільёнамі тэлегледачоў савецкі дыктар Святлана Жыльцова

Савецкая тэлевядучая і дыктар Святлана Жыльцова памерла ва ўзросце 89 гадоў, перадае БелТА.



«Не стала Святланы Жыльцовай — легендарнага савецкага дыктара. КВЗ, „Ранішняя пошта“, „Песня года“, „Будзільнік“, „Добрай ночы, малышы“. Святлана Аляксееўна доўгія гады вяла самыя рэйтынгавыя праграмы. З прафесіі пайшла на піку кар’еры. Прысвяціла жыццё сям’і. І назаўжды засталася адной з самых яркіх зорак тэлебачання», — гаворыцца ў паведамленні на сайце расійскага Першага канала.

Прычынай смерці савецкай тэлевядучай Святланы Жыльцовай стала працяглая хвароба, паведаміў РІА «Новости» яе сын Іван. «Раніцай яна памерла. Прычына — хвароба доўгачасовая», — сказаў ён.

«Не стала легенды: пайшла Святлана Жыльцова — голас і твар эпохі, адна з самых вядомых дыктараў Цэнтральнага тэлебачання», — напісаў у Telegram-канале тэлевядучы Андрэй Малахаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю