Ва ўзросце 81 года пайшла з жыцця актрыса тэатра і кіно, пісьменніца, драматург, член Саюза кінематаграфістаў Расіі Таццяна Ягорава, паведамляе Саюз кінематаграфістаў РФ.
Удакладняецца, што артысткі не стала 21 ліпеня пасля працяглай хваробы.
Т. Ягорава нарадзілася 8 студзеня 1944 года ў Маскве. У юнацтве яна займалася ў тэатральным гуртку «Крыніца», дзе таксама пачыналі творчую дзейнасць будучыя вядомыя акцёры Сяргей Шакураў, Васіль Бачкароў і Валянцін Смірніцкі. У 1966 г. Т. Ягорава скончыла Тэатральнае вучылішча ім. Шчукіна. Многія гады працавала ў Тэатры Сатыры.
Апроч акцёрскай кар’еры, Т. Ягорава адбылася як аўтар кніг. Яна напісала творы «Андрэй Міронаў і я», «Заручаныя любоўю», аўтабіяграфічны раман «Руская Роза», а таксама сем п’ес, мноства эсэ і літаратурных партрэтаў.Актрыса дэбютавала ў кіно ў 1965 г. у фільме Рыгора Ліпшыца «Месяц май». За ўсю кар’еру яна знялася ў больш чым 30 карцінах, у ліку якіх «Права на скачок», «Журавель у небе», «Аднойчы праз дваццаць гадоў», «Армавір» і інш.
Фота: ТАСС