Top.Mail.Ru
149

Памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, вырастуць з 1 лютага

З 1 лютага сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, вырастуць памеры дзяржаўных дапамог, што вылічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


З 1 лютага сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, вырастуць памеры дзяржаўных дапамог, якія вылічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 10 БПМ, або Br4969,6, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 14 БПМ, або Br6957,44.

Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе 100 % БПМ, або Br496, 96.

Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складзе 50 % БПМ, або Br248,48. Акрамя таго, павялічылася штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, прадугледжаных заканадаўствам. Так, на дзяцей старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем’ях (акрамя дзіцяці-інваліда), сума дапамогі складзе 50 % БПМ, або Br248, 48. На дзіця-інваліда старэйшае за 3 гады — 70 % БПМ, або Br347,87.

Змяніўся і памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. Пры наяўнасці I і II ступеняў страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў і з III і IV ступенямі страты здароўя да спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў дапамога будзе складаць 100 % БПМ, або Br496,96. З III і IV ступенямі страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў — 120 % БПМ, або Br596,35.

Памер штомесячнай дапамогі на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, складзе 70 % БПМ, або Br347,87.

У Мінпрацы адзначылі, што дапамогамі, якія вылічаюцца з БПМ, ахоплена каля 153 тыс. дзяцей.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю