У Беларусі з 1 лістапада на 0,7 % павялічваюцца памеры дзярждапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 10 БПМ (бюджэт пражытачнага мінімуму), або Br4910,90, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 14 БПМ, або Br6875,26.
Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе 100 % БПМ, або Br491,09.
Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складзе 50 % БПМ, або Br245,55. Акрамя таго, павялічылася штомесячная дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў, прадугледжаных заканадаўствам. Так, на дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем’ях (акрамя дзіцяці-інваліда), сума дапамогі складзе 50 % БПМ, або Br245,55. На дзіця-інваліда, старэйшае за 3 гады — 70 % БПМ, або Br343,76.
Змяніўся і памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. Пры наяўнасці I і II ступеняў страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў і з III і IV ступенямі страты здароўя да спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў дапамога будзе складаць 100 % БПМ, або Br491,09. З III і IV ступенямі страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў — 120 % БПМ, або Br589,31.
Памер штомесячнай дапамогі на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, складзе 70 % БПМ, або Br343,76.
У Мінпрацы адзначылі, што дапамогамі, якія вылічаюцца з БПМ, ахоплена 159,4 тыс. дзяцей.