Top.Mail.Ru

Паміж Беларуссю і Лівіяй падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў

Сёння ў Доме ўрада ў прысутнасці Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына і старшыні ўрада нацыянальнай стабільнасці Лівіі доктара Асамы Хамада падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў, паведамілі ў Савета міністраў.



У прыватнасці, міністр прамысловасці Беларусі Андрэй Кузняцоў і міністр прамысловасці ўрада нацыянальнай стабільнасці Лівіі Мухамад Ас-Саід падпісалі Пагадненне аб намерах паміж міністэрствамі.

Акрамя таго, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Юрый Горлаў і міністр сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі ўрада нацыянальнай стабільнасці Лівіі Юнус Аль-Урафі падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні па развіцці супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі паміж міністэрствамі, а таксама пратакол аб намерах паміж міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Нацыянальным агенцтвам развіцця Лівіі.

Першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Бахановіч і міністр тэхнічнай адукацыі ўрада нацыянальнай стабільнасці Лівіі Фарт Халіл падпісалі Мемарандум аб намерах па супрацоўніцтве паміж міністэрствам адукацыі Беларусі і міністэрствам вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў урада нацыянальнай стабільнасці Лівіі.

Таксама першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Аляксандр Худалееў і міністр унутраных спраў урада нацыянальнай стабільнасці Лівіі Ісам Мухамед Хасан Абу Зарыба падпісалі пратакол аб намерах па стварэнні ў горадзе Бенгазі сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Акрамя таго, міністр аховы здароўя Беларусі Аляксандр Хаджаеў і міністр аховы здароўя ўрада нацыянальнай стабільнасці Лівіі Усман Абдэльджаліл падпісалі План мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю