Top.Mail.Ru
194

Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці ўсклаў кветкі да манумента ў Мінскім раёне

Адна з самых маштабных і масавых пляцовак святкавання Дня Перамогі ў Мінскай вобласці сёння разгарнулася ля падножжа Кургана Славы. Там сабраліся сотні людзей, каб аддаць даніну павагі тым, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе Прысталічча. 


Пасля дэлегацыі раз’ехаліся па розных кропках Міншчыны. У Астрашыцкі Гарадок накіраваліся памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Мінскай вобласці Аляксандр Кохан, старшыня Мінскага райвыканкама Уладзімір Юргевіч, старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гур’ева. Ганаровых гасцей ля памятнага месца ўжо чакалі навучэнцы Астрашыцка-Гарадоцкай школы і ініцыятыўныя мясцовыя жыхары. 

Мітынг-рэквіем прайшоў каля ўнікальнага помніка-танка, усталяванага ў гонар салдат, якія абаранялі тэрыторыі паблізу сталіцы ў першыя дні вайны, так і байцоў 5-й гвардзейскай танкавай арміі, якая вызваляла вёску, а затым і Мінск у ліпені 1944-га. Дарэчы, танк Т-34 усталявалі яшчэ ў 1956 годзе на брацкай магіле савецкіх воінаў. 

Сёння гэта не проста манумент, а жывы сімвал стойкасці — вакол яго гучаць вершы, з’яўляюцца кветкі і схіляюцца галовы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю