Ва ўрачыстай цырымоніі закладкі алеі прынялі ўдзел Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў і пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Расул Багіраў, а таксама прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, краінавай каманды ААН, дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, прадстаўнікі моладзі, ветэраны дыпламатычнай службы.
Удзельнікі цырымоніі высадзілі 80 ліп, якія сімвалізуюць гады функцыянавання арганізацыі.
Максім Рыжанкоў выказаў упэўненасць у тым, што новая алея стане не проста упрыгажэннем сталіцы нашай краіны, але і гістарычным сімвалам у гонар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
На тэрыторыі алеі ўстаноўлена інфармацыйная таблічка з нагоды гэтай знамянальнай падзеі.
Цырымонія прайшла ў рамках рэалізацыі плана сумесных мерапрыемстваў МЗС Беларусі і краінавай каманды ААН па святкаванні ў Рэспубліцы Беларусь 80-годдзя стварэння ААН.