Памятныя манеты «Матуля» паступяць у касы Нацбанка 23 снежня, паведамляе БелТА.
Кошт манет: медна-нікелевых наміналам 1 рубель — Br40, сярэбраных наміналам 20 рублёў — Br279, сярэбраных наміналам 50 рублёў — Br570. Набыць іх можна будзе па адрасе: Мінск, вул. Талстога, 6.
Памятныя манеты і памятныя банкноты Нацыянальнага банка рэалізуюцца толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Адпраўка па пошце ў межах і за межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не робіцца. Фактычную наяўнасць названых памятных манет і памятных банкнот неабходна ўдакладняць па тэлефоне.