ЦЦП-1, які належыць ДП «Мінрайтэпласетка», зусім нядаўна ператварыўся са звычайнага шэрага вытворчага аб’екта ў арт-аб’ект, на якім да юбілею Перамогі з’явіліся выявы памятных месцаў Беларусі. Аб гэтым піша pristalica.by.
Гэта Брэсцкая крэпасць-герой, якая ў чэрвені 1941 года стала сімвалам гераізму, вернасці прысязе і любові да Радзімы, Курган Славы — мемарыял у гонар герояў Вялікай Айчыннай. Плошча Перамогі — даніна павагі памяці воінаў Чырвонай арміі і партызан, якія загінулі ў гады вайны. Стэла «Мінск — горад-герой» — напамін пра стойкасць яго жыхароў у барацьбе з фашызмам. Ініцыятарам ператварэння стаў намеснік дырэктара Юрый Булыгін.
Як адзначылі на прадпрыемстве, праект мае некалькі мэт: захаванне памяці праз візуалізацыю гісторыі для ўсіх пакаленняў, патрыятычнае выхаванне.
— Моладзь бачыць сімвалы перамогі ў сучасным фармаце. У гэтую канву ўпісваецца і відавочнае добраўпарадкаванне горада — звычайны тэхнічны будынак стаў арт-аб’ектам. Мы хацелі, каб памяць аб вайне заставалася не толькі ў падручніках, але і ў гарадскім асяроддзі. Гэтыя выявы — наша падзяка героям, — падкрэсліў дырэктар ДП «Мінсрайцепласетка» Аляксандр Бакераўскі.
Фота: pristalica.by