Сёння ў Віцебску адбыліся мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 37-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, а таксама цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам «Боль». У мерапрыемствах прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі мясцовых органаў улады, дэпутаты, воіны-афганцы, ветэраны лакальных войнаў, сем’і загінулых, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый абласнога цэнтра.