Top.Mail.Ru
218

Памёр амерыканскі акцёр і рэжысёр Роберт Рэдфард

Вядомы амерыканскі акцёр, кінарэжысёр і прадзюсер Роберт Рэдфард памёр ва ўзросце 89 гадоў. Аб гэтым інфармуе выданне The New York Times, паведамляе БелТА.



Як паведаміў яго прадстаўнік, Рэдфард памёр у сне ў сябе дома ў штаце Юта раніцай 16 верасня. «Роберт Рэдфард, ідал вялікага экрана, які стаў аскараносным рэжысёрам, памёр раніцай у аўторак у сваім доме ў штаце Юта», — гаворыцца ў матэрыяле.

Сваю акцёрскую кар’еру Рэдфард пачаў у 1960-я гады. Артыст найбольш вядомы па ўдзеле ў фільмах «Бутч Кэсідзі і Сандэнс Кід», «Афёра», «Тры дні Кондара», «Уся прэзідэнцкая раць».

У 1980 годзе ён дэбютаваў як рэжысёр — і адразу ж атрымаў прэмію «Оскар» за фільм «Звычайныя людзі». У 2002 годзе ён быў удастоены «Оскара» за выдатныя заслугі ў кінематографе. Рэдфард таксама з’яўляецца ўладальнікам прэмій «Залаты глобус», BAFTA і іншых прэстыжных узнагарод у кінаіндустрыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю