Top.Mail.Ru
256

Памёр беларускі журналіст Ігар Казлоў

У нядзелю на 63-м годзе жыцця памёр беларускі журналіст Ігар Казлоў. Аб гэтым паведаміла, у прыватнасці, агенцтва «Мінск-навіны», дзе Ігар Мікалаевіч працаў апошнім часам.


Што менавіта стала прычынай смерці не ўдакладняецца.
Ігар Казлоў супрацоўнічаў з многімі беларускімі СМІ, у тым ліку з нашым парталам Zviazda.by.

Па ўспамінах калегаў, якія ведалі Ігара Мікалаевіча, ён быў вялікім энтузіястам, вельмі дасведчаным прафесіяналам, выдатным настаўнікам маладых калег.

У Ігара Казлова быў уласны стыль, ён умеў ствараць захапляльныя тэксты. Нашы чытачы, сярод іншага, з цікавасцю думалі над яго тэстамі пра гісторыю краіны, яе сталіцы, што публікаваліся на інтэрнет-партале. Яго прафесіяналізм і запал да справы натхнялі калег і чытачоў.

Сыход Ігара Казлова — вялікая страта для ўсяго журналісцкага асяроддзя Беларусі.

Наша рэдакцыя выказвае спачуванні родным і блізкім Ігара Мікалаевіча Казлова ў сувязі з цяжкай стратай.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю