Top.Mail.Ru
163

Памёр былы міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут

Былы міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут памёр ва ўзросце 77 гадоў, паведамілі БелТА ў Міністэрстве фінансаў. 


Развітанне з былым кіраўніком міністэрства адбудзецца 20 студзеня ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых у Мінску. Яго пахаваюць на Усходніх могілках. 

Корбут Мікалай Пятровіч нарадзіўся 1 лістапада 1948 года ў вёсцы Гутніца Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Мінскі фінансавы тэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. Працаваў у фінансавых органах Мінскай вобласці, затым у Міністэрстве фінансаў, быў намеснікам старшыні Кантрольнай палаты, першым намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка. Займаў пасаду міністра фінансаў Беларусі ў 1997—2008 гадах. Узнагароджаны ордэнам Пашаны ў 2006 годзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю