Top.Mail.Ru
223

Памёр дырэктар тэатра імя Горкага Эдуард Герасімовіч

Дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Эдуард Герасімовіч памёр на 81-м годзе жыцця, паведамілі БелТА ў Міністэрстве культуры.



«Калектыў Міністэрства культуры Беларусі глыбока смуткуе ў сувязі з сыходам з жыцця дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь Эдуарда Іванавіча Герасімовіча і выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім», — падкрэслілі ў Міністэрстве.

Эдуард Герасімавіч нарадзіўся 22 чэрвеня 1945 года ў Акцябрскім (Куйбышаўская вобласць, Расія). Тэатральную рэжысёрскую адукацыю ён атрымаў у Беларусі, скончыўшы ў 1974 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У Рускі драматычны тэатр імя Горкага на пасаду намесніка дырэктара ён прыйшоў у 1975 годзе, а ў 1983 годзе стаў дырэктарам.

У тэатры адзначылі, што гэта вялікая страта для тэатральнай супольнасці і выказалі спачуванні родным і блізкім рэжысёра.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю