Кароль Нарвегіі Харальд V памёр у шпіталі ў Осла ва ўзросце 89 гадоў. Пра гэта паведаміла прэс-служба каралеўскага дома.
«Кароль Харальд V памёр. З глыбокім смуткам паведамляем, што Яго Вялікасць кароль Харальд сёння памёр», — гаворыцца ў паведамленні.
89-гадовы кароль Нарвегіі Харальд V быў шпіталізаваны 17 жніўня з-за інфекцыі і ўскладненняў гемалітычнай анеміі. З таго часу ён не пакідаў медустанову. 27 жніўня каралеўскі дом паведаміў, што стан яго здароўя пагоршыўся і ацэньваецца як «вельмі цяжкі». Кароль з дынастыі Глюксбургаў знаходзіўся на троне з 1991 года. Трон пяройдзе ў спадчыну да яго 53-гадовага сына Хокана.