Апошнія гады Озі Осбарн моцна хварэў. Менш чым тры тыдні таму, 5 ліпеня, ён уз’яднаўся са сваімі калегамі па гурце Black Sabbath, каб даць развітальны канцэрт Back to the Beginning у сваім родным горадзе, Бірмінгеме. У ім таксама прынялі ўдзел многія сусветна вядомыя рок- і метал-гурты і музыканты.
«Я праляжаў без справы 6 гадоў, і вы нават не ўяўляеце, як я сябе адчуваю», — сказаў Озі натоўпу ў той вечар, маючы на ўвазе шматлікія праблемы са здароўем, у тым ліку хваробу Паркінсана і шматлікія аперацыі на хрыбетніку. «Дзякуй вам ад усёй душы».