Top.Mail.Ru
319

Памёр расійскі харэограф народны артыст СССР Юрый Грыгаровіч

Расійскі харэограф народны артыст СССР Юрый Грыгаровіч памёр ва ўзросце 98 гадоў. Пра гэта паведаміў яго памочнік Аляксандр Калеснікаў, інфармуюць РИА Новости.


«Юрый Грыгаровіч пайшоў з жыцця на 99-м годзе», — сказаў ён. Пазней будзе паведамлена аб даце і месцы развітання.

Юрый Мікалаевіч Грыгаровіч нарадзіўся 2 студзеня 1927 года ў Ленінградзе. Там жа скончыў харэаграфічнае вучылішча і быў прыняты ў балетную трупу Акадэмічнага тэатра оперы і балета імя С. М. Кірава (цяпер — Марыінскі тэатр). Застаўся салістам да 1961 года, потым ажыццявіў на гэтай сцэне свае першыя пастаноўкі, якія прынеслі яму сусветнае прызнанне. У 1964-1995 гадах — галоўны балетмайстар Вялікага тэатра, з 2008 года — харэограф ДАБТ. На сцэне тэатра Грыгаровіч паставіў восем арыгінальных балетаў: «Каменная кветка», «Легенда аб каханні», «Шчаўкунок», «Спартак», «Іван Грозны», «Ангара», «Рамэа і Джульета», «Залатое стагоддзе». Ён выступіў і як аўтар харэаграфічных рэдакцый балетаў класічнай спадчыны, якія складаюць аснову рэпертуару Вялікага тэатра на працягу паўстагоддзя.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю