Ва ўзросце 74 гадоў памёр японскі пісьменнік Ру Муракамі, піша японская газета Yomiuri.
Муракамі дэбютаваў раманам «Усе адценні блакітнага» ў 1976 годзе. Кніга стала сенсацыяй і разышлася амаль мільённым накладам. Ён стаў лаўрэатам прэстыжнай літаратурнай узнагароды Японіі для пачаткоўцаў аўтараў — прэміі Акутагава. Сярод яго найбольш вядомых твораў — «Дзеці з камеры захоўвання», «69», «Міса-суп», «Наперад з паўвострава!».
Ён таксама займаўся кінарэжысурай і зняў некалькі фільмаў па ўласных творах.