Top.Mail.Ru

Памылка або клякса? Як РІКВ распазнае спрэчныя сімвалы ў бланках адказаў ЦЭ і ЦТ

Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый Міронаў расказаў як у бланках адказаў цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання распазнаюцца спрэчныя сімвалы.



Кіраўнік РІКВ праінфармаваў, што з гэтага года ўведзена дадатковая праверка асобных бланкаў абітурыентаў цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання. «Мэта гэтай меры — высветліць, ці з’яўляецца канкрэтны адказ абітурыента памылкай, унесенай самастойна, або гэта клякса, напрыклад, ад ручкі, якая пацякла. Для гэтага Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў выкарыстоўвае спецыяльныя прыборы Regula для вывучэння дакументаў», — адзначыў Дзмітрый Міронаў.

Устройства прызначана для кантролю сапраўднасці дакументаў. «Прыбор уяўляе сабой высокадакладны інструмент з дзесяціразовым павелічэннем, які дае магчымасць дэталёва аналізаваць у тым ліку якасць напісання літар і лічбаў. Напрыклад, ён дапамагае адрозніць, ці з’яўляецца сімвал тройкай або дзявяткай, сямёркай або адзінкай. У некаторых выпадках наш сканер можа не распазнаць почырк абітурыента. Такія сітуацыі ўзнікаюць вельмі рэдка — прыкладна ў адным выпадку з тысячы», — растлумачыў дырэктар РІКВ.

 

Дадатковая праверка накіравана на прадухіленне магчымых пытанняў з боку абітурыентаў, асабліва ў выпадках спробы абскарджання рэзультатаў. «Мы параўноўваем, як абітурыент у агульнай масе тэста піша, дапусцім, лічбу „тры“ і як напісана лічба, якая знаходзіцца пад сумненнем», — рэзюмаваў Дзмітрый Міронаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю