Top.Mail.Ru

Пантус: Беларусь з апярэджаннем графіка працуе над пускавой устаноўкай для «Арэшніка»

Беларусь з апярэджаннем графіка працуе над вырабам пускавой устаноўкі для расійскага ракетнага комплексу «Арэшнік». Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус, паведамляе БелТА.



«Пускавая ўстаноўка „Арэшніка“ (ва ўсякім выпадку, беларуская частка) ва ўстаноўленым парадку вырабляецца. І ўсе гэтыя мерапрыемствы ідуць з апярэджаннем на сённяшні дзень», — расказаў Дзмітрый Пантус.

Гаворачы аб развіцці ў краіне ўласнай ракетнай вытворчасці, кіраўнік Дзяржкамваенпрама адзначыў, што войску патрэбна «найбольш магутная, якая далёка ляціць і трапляе туды, куды неабходна».

«Мы ні разу не спыняліся, ні на хвілінку», — дадаў Дзмітрый Пантус.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю