Top.Mail.Ru

Пантус падзяліўся падрабязнасцямі стварэння ў Беларусі ўласнай вытворчасці боепрыпасаў

Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус у гутарцы з журналістамі падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях аснашчэння Узброеных Сіл і развіцця ваенна-прамысловага комплексу, паведаміла БелТА.


«Нарада ў Прэзідэнта была прамежкавай. Кіраўнік дзяржавы заўсёды вельмі дэталёва цікавіцца маштабнымі інвестыцыйнымі праектамі ў галіне абараназдольнасці, — сказаў Дзмітрый Пантус. — Адбыўся даклад па цэлым шэрагу кірункаў, якія цяпер развіваюцца, а таксама па праектах, якія рэалізуюцца ў цяперашні час». 


Паводле яго слоў, за апошнія гады праекты Дзяржкамваенпрама часцяком рэалізуюцца з нуля, пачынаючы ад этапу фарміравання навуковай школы. «Два праекты, пра якія мы вялі гаворку на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, (рэалізуюцца. — Заўв. БелТА) фактычна з нуля. Вядома, пэўны вопыт ёсць, але ў глабальным сэнсе — фактычна з нуля», — падкрэсліў Дзмітрый Пантус.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю