У найбліжэйшы час у Беларусі з’явяцца сумесныя прадукты з ваенна-прамысловым корпусам Азербайджана. Аб гэтым расказаў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус, які знаходзіцца ў складзе дэлегацыі на чале з прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным у Баку, паведамляе БелТА.
«Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі з Азербайджанам носіць стратэгічны характар і славіцца сваёй даўнейшай гісторыяй, таму мы працягваем планава і сістэмна працаваць», — адзначыў Дзмітрый Пантус.
Па словах старшыні Дзяржкамваенпрама, цяпер бакі абмяркоўваюць сумесныя праекты па арганізацыі вытворчасці прадукцыі ваеннага прызначэння з беларускімі напрацоўкамі, у тым ліку на тэрыторыі Азербайджана.
«Гэта работа прадаўжаецца і ў бліжэйшы час у нас з’явяцца сумесныя прадукты з ваенна-прамысловым корпусам Азербайджана ў прыватнасці», — падкрэсліў ён.