У Беларусі 28 верасня будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У начны і ранішні час месцамі туман. Вецер няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 да 10 градусаў. Днём будзе 15-20 цяпла, па паўднёвым захадзе — да 22 градусаў.