Top.Mail.Ru
231

Папа Рымскі ў калядным звароце заклікаў да еднасці і пажадаў завяршэння ўсіх канфліктаў

Папа Рымскі Францішак у сваім традыцыйным калядным звароце да вернікаў на плошчы святога Пятра ў Ватыкане выказаў надзею на завяршэнне ўсіх канфліктаў, паведаміла БелТА.


Пантыфік пажадаў завяршэння ўсіх канфліктаў, у прыватнасці ва Украіне, на Святой Зямлі, у Сірыі, а таксама вырашэння «забытых канфліктаў» у краінах Афрыкі і палягчэння пакут усіх абяздоленых.

Францішак таксама заклікаў Еўропу да еднасці ў духу агульных хрысціянскіх каранёў і гісторыі. «Для нас мір у Езусе Хрысце. Перш за ўсё таму, што ён вызваляе нас ад граху; таму, што ён паказвае нам шлях пераадолення канфліктаў, усіх канфліктаў — як міжасобасных, так і міжнародных. Без сэрца, вольнага ад граху, без прабачэння мы не можам быць будаўнікамі міру», — сказаў Папа Рымскі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю