Сродак вядомай гандлёвай маркі GRASS WC-Gel забаранілі ў Беларусі. Дзеянне яго рэгістрацыйнага пасведчання прыпынена з 10 снежня, паведаміла агенцтва «Минск-Новости»
Бытавая хімія прызначалася для чысткі ўнітазаў, ваннаў і ракавін.
Прычынай для забароны стаў небяспечны склад дадзенага сродку. Пасля правядзення лабараторных даследаванняў высветлілася, што яго кіслотнасць (узровень pH) складае 1,3 адзінкі (норма — ад 2,0 да 11,5 адзінкі).
Гэта цягне за сабой рызыкі як для здароўя людзей (можа выклікаць моцнае раздражненне скуры, дыхальных шляхоў і слізістых абалонак), так і для паверхняў (можа пашкодзіць эмаль і кераміку).