Top.Mail.Ru

Парасон абавязковы. У першы працоўны дзень тыдня будзе ветрана і дажджліва

У панядзелак, 26 кастрычніка, сіноптыкі прагназуюць ветранае з дажджамі надвор’е. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.



Сіноптыкі адзначаюць перавагу воблачнага надвор’я. У многіх раёнах — дажджы. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, месцамі парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 да 12 градусаў цяпла, удзень — 10-15.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю