Top.Mail.Ru

Парасон лепш не забываць. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 23 ліпеня

Дажджы прагназуюцца ў Беларусі 23 ліпеня ў большасці раёнаў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў, удзень — 18-24 градусы цяпла.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю