У сераду будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі — моцныя дажджы і навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 7-13 градусаў цяпла, па захадзе — плюс 4-6. Днём будзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе — плюс 17-20.