Top.Mail.Ru

Парасоны замест пляжаў: субота ў Беларусі абяцае дажджы і навальніцы

У Беларусі 11 ліпеня на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Аб гэтым расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу будзе воблачна з праясненнямі, месцамі прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, ноччу слабы, днём 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 9-15 градусаў цяпла. Днём будзе 18-24 градусы вышэй за нуль.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю