У Беларусі 4 верасня ў начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах краіны чакаецца туман, днём месцамі — навальніцы. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўначы 3-8 м/с, удзень 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў цяпла, на захадзе — плюс 14-16. Удзень будзе ад плюс 16 па паўночным захадзе да плюс 24 па паўднёвым усходзе.