«Развіццё электратранспарту ў Беларусі пасля прыняцця ўказа Прэзідэнта № 92 дэманструе якасна новы этап транспартнай мадэрнізацыі. Па стане на 1 ліпеня 2025 года, у рэспубліцы зарэгістравана 33 930 электрамабіляў», — адзначыў БелТА Андрэй Коцік.
Характэрна, амаль 42% (14 188 электрамабіляў) усяго дзейнага парку электракараў зарэгістраваныя толькі за апошні год. За пяцігадовы перыяд дзеяння ўказа ў рэспубліцы перайшлі ад эксперыментальнай стадыі да масавага ўкаранення экалагічнага транспарту. Асабліва паказальны рост карпаратыўнага сегмента: прадпрыемствы актыўна выкарыстоўваюць прадастаўленыя падатковыя прэферэнцыі, што спрыяе не толькі абнаўленню аўтапаркаў, але і фарміраванню новай культуры транспартнай экалогіі.
Па словах Андрэя Коціка, калі ў 2021 годзе ў рэспубліцы налічвалася каля 1 тыс.электрамабіляў, то да 2026 года, па прагнозах, іх будзе ўжо 48 тыс. «Такі вынік стаў магчымым дзякуючы эканамічнай эфектыўнасці электрамабіляў, якія ўжо канкуруюць па кошце з традыцыйнымі аўто, а таксама сістэмным мерам: развіццю зараднай інфраструктуры, ільготным падаткаабкладанню, нулявым мытным пошлінам і інвестыцыйным вылікам для бізнесу. Захаванне гэтых тэндэнцый дазволіць да 2030 года зрабіць кожнае дзясятае аўто ў краіне электрычным», — сказаў Андрэй коцік.
Амбіцыйная задача — да 2030 года павялічыць колькасць электрамабіляў у Беларусі да 300 тыс.