У авіякампаніі «Белавія» з натхненнем успрынялі заяву прадстаўніка прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Джона Коўла аб зняцці санкцый. Пра гэта заявіў першы намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі Глеб Пархамовіч у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны», паведамляе БелТА.
«Авіякампанія з натхненнем успрыняла заяву прадстаўніка прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Джона Коўла аб зняцці санкцый. Не буду хаваць, што яна стала, з аднаго боку, нечаканай для авіякампаніі, але з другога боку — доўгачаканай. На жаль, мы падрабязнасцяў цяпер не маем. Як толькі яны стануць нам вядомыя, авіякампанія выступіць з афіцыйным паведамленнем», — сказаў Глеб Пархамовіч.
Як паведамлялася, пра тое, што Злучаныя Штаты Амерыкі знялі санкцыі з авіякампаніі «Белавія», прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
«Хачу цалкам афіцыйна цяпер тут заявіць, што мы знялі санкцыі з „Белавія“. Гэта афіцыйна. У мяне была сустрэча з прэзідэнтам Трампам, у якой удзельнічалі яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек. Гэтае рашэнне было прынята прэзідэнтам, які сказаў: „зрабіце гэта неадкладна“. У дачыненні да „Белавія“. Цяпер гэтае рашэнне, якое ўжо зацверджана, прынята ўсімі адпаведнымі міністэрствамі і ведамствамі, якія ўцягнутыя ў гэтую працу. І Дзярждэпартамэнт, і міністэрства гандлю, і міністэрства фінансаў, і астатнія арганізацыі, якія ў гэта ўцягнутыя. Гэтае рашэнне прынята», — падкрэсліў Джон Коўл.