Зусім хутка вялікай папулярнасцю стануць карыстацца месцы для купання і вадаёмы. Дабрацца да іх можна як на грамадскім, так і на асабістым транспарце. Вадзіцелям неабходна выконваць правілы спынення і стаянкі транспартных сродкаў ля вадаёмаў. Іх нагадалі ў ДАІ Мінска.
— Вадзіцелям неабходна памятаць, што спыненне і стаянка транспартных сродкаў у месцах з зялёнымі насаджэннямі забаронены правіламі дарожнага руху. За ўчыненне гэтага правапарушэння яны могуць несці адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры 1 базавай велічыні. А ў выпадку неправамернай стаянкі грузавога аўтамабіля — да 5 базавых велічынь. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры наведванні вадаёмаў вадзіцелям неабходна пакідаць свае транспартныя сродкі на спецыяльна абазначаных месцах для стаянкі, — нагадаў начальнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Бабіч.