Парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігарам Сергяенкам 19-20 красавіка наведае Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Савета Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, паведамляе БелТА.
У час пасяджэння Савета ПА АДКБ плануецца разгледзець шэраг пытанняў. Сярод іх ход рэалізацыі рашэнняў лістападаўскай (2025 года) сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і меры, якія прымаюцца па процідзеянні выклікам і пагрозам калектыўнай бяспецы.
Будуць разгледжаны дзейнасць федэральных органаў Расійскай Федэрацыі па забеспячэнні нацыянальнай і калектыўнай бяспекі ў кантэксце рэалізацыі прыярытэтаў старшынства ў АДКБ у 2026 годзе, а таксама пытанні знешнепалітычнай каардынацыі пазіцый дзяржаў — членаў АДКБ ва ўмовах шматпалярнага свету, які фарміруецца.
У цэнтры ўвагі будзе ход рэалізацыі Праграмы дзейнасці ПА АДКБ па збліжэнні і гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства дзяржаў — членаў АДКБ на 2026-2030 гады.
Акрамя таго, адным з вынікаў пасяджэння стане прыняцце заявы Савета ПА АДКБ з выпадку 20-годдзя яе ўтварэння.
Ігар Сергяенка выступіць з дакладам, у якім выкладзе пазіцыю Рэспублікі Беларусь па разглядаемых пытаннях.