Top.Mail.Ru

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі возьме ўдзел у мерапрыемствах вясновай сесіі МПА СНД у Санкт-Пецярбургу

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай прыме ўдзел у мерапрыемствах вясновай сесіі Міжпарламенцкай асамблеі СНД, якія пройдуць з 21 па 22 мая ў Санкт-Пецярбургу ў штаб-кватэры Арганізацыі — Таўрычаскім палацы. Пра гэта карэспандэнту «Звязды» паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.


Так, 21 мая запланаваны пасяджэнне Савета Міжпарламенцкай асамблеі СНД, пасяджэння пастаянных камісій Міжпарламенцкай асамблеі СНД па абароне і бяспецы, палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве, а таксама Аб’яднанай камісіі пры МПА СНД па гарманізацыі заканадаўства ў сферы бяспекі і процідзеяння новым выклікам і пагрозам.

Акрамя таго, праграмай гэтага дня прадугледжана 26-е пасяджэнне Маладзёжнай Міжпарламенцкай асамблеі СНД, тэмай якога стане ўплыў тэхналогій штучнага інтэлекту на моладзь.

У ходзе 60-га пленарнага пасяджэння, якое адбудзецца 22 мая, прагучаць даклады, прысвечаныя Году аховы здароўя ў СНД. На пасяджэнні прадставяць новую рэдакцыю Зямельнага кодэкса для краін СНД, а таксама дакументы па падтрымцы маладых талентаў, нарміраванню працы і развіццю платформавай занятасці.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю