Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Кенія на чале са спікерам Сената Амазонам Джэфа Кінгі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі, паведаміла БелТА.
Падчас візыту, які працягнецца да 10 снежня, запланавана сустрэча з кіраўніцтвам Рады Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Прагай прадугледжана наведванне высокім госцем Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, Мінскага трактарнага завода, Парку высокіх тэхналогій і сустрэча з кіраўніцтвам Наглядовай рады, а таксама знаёмства з дзейнасцю ААТ «Агракамбінат Дзяржынскі».
Мінск зацікаўлены сур’ёзна ўмацаваць супрацоўніцтва з Найробі па шырокім спектры напрамкаў. Кенія для Беларусі — перспектыўны рэгіён. Наладжаны выдатныя адносіны на найвышэйшым узроўні. У снежні 2023 года падчас рабочага візыту ў Кенію Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з Прэзідэнтам гэтай краіны Уільямам Руто.
Сенат Кеніі з’яўляецца верхняй палатай парламента Рэспублікі Кенія і выконвае заканадаўчыя функцыі. Згодна з Канстытуцыяй, Сенат складаецца з 68 членаў (у дадзены момант — 67). Тэрмін паўнамоцтваў — 5 гадоў.