Парламенцкая дэлегацыя М’янмы азнаёмілася з дзейнасцю «Вялікага каменя»
22.10.2026 | 13:39
22 кастрычніка падчас візіту ў Беларусь парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Саюз М’янма на чале са Старшынёй Палаты нацыянальнасцяў Асамблеі Саюза Аун Лін Две азнаёмілася з дзейнасцю Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».