Top.Mail.Ru

Парламенцкая дэлегацыя Пакістана прыбыла з афіцыйным візітам у Беларусь

Пачаўся афіцыйны візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Ісламскай Рэспублікі Пакістан на чале са старшынёй Сената Парламента Саідам Юсуфам Разай Гілані, паведамляе БелТА.



Дэлегацыя прыбыла ў Беларусь начным авіярэйсам. У Нацыянальным аэрапорце Мінск яе сустрэлі намеснік старшыні савета рэспублікі Ігар Брылевіч і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік.


Візіт парламенцкай дэлегацыі праходзіць па запрашэнні старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і закліканы надаць новы імпульс развіццю беларуска-пакістанскага дыялогу, а таксама прасоўванню сумесных інтарэсаў у гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Падчас афіцыйнага візіту, які працягнецца па 26 верасня, запланаваны сустрэчы парламенцкай дэлегацыі Пакістана з кіраўніцтвам Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, перагаворы ва ўрадзе.

Галоўным вынікам міжпарламенцкага дыялогу стане падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Сенатам Ісламскай Рэспублікі Пакістан.


Акрамя таго, парламенцкая дэлегацыя наведае Мінскі трактарны завод, Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі і інш.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю