Top.Mail.Ru

Парламенцкія слуханні аб маладзёжнай палітыцы ў Саюзнай дзяржаве пройдуць у Смаленску 21 мая

Парламенцкія слуханні «Аб развіцці маладзёжнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве» пройдуць 21 мая ў Смаленску. Мерапрыемства будзе прысвечана ўмацаванню ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў сферы маладзёжнай палітыкі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.


Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны губернатар Смаленскай вобласці, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрства маладзёжнай палітыкі Пскоўскай вобласці, пасольства Расіі ў Беларусі, Федэральнага агенцтва па справах моладзі, а таксама прадстаўнікі ВНУ, навукова-даследчых інстытутаў, грамадска-дзяржаўных рухаў, супольнасцей и аб’яднанняў, зацікаўленых у развіцці маладзёжнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве.

22 мая ў Смаленску таксама пройдзе пасяджэнне Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі. Яго ўдзельнікі падвядуць вынікі дзейнасці Маладзёжнай палаты за мінулы год, абмяркуюць удзел членаў Маладзёжнай палаты ў другім міжнародным форуме Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня», а таксама сфарміруюць план работы Маладзёжнай палаты на 2026-2027 гады.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю