«Таму што за апошнія пяць гадоў спажыванне трафіку ў краіне павялічылася прыкладна ў 3,5 раза. Пры гэтым ёмістасць сетак усіх аператараў сумарна павялічылася прыкладна ў два разы. Гэта звязана найперш з перамяшчэннем абанентаў унутры краіны. Людзі з горада прыязджаюць у вёскі, некаторыя раз’ехаліся па дачах на пастаяннае месца жыхарства — вось з-за гэтага вельмі моцна вырас аб’ём трафіку ў сельскай мясцовасці. Сеткі аператараў не былі гатовыя да гэтага», — растлумачыў ён.
Спецыяліст падкрэсліў, што прыняцце дакументаў, якія змяшчаюць абавязковыя для аператараў сотавай сувязі патрабаванні да ахопу тэрыторыі краіны паслугамі сотавай сувязі і іх якасці, дапаможа ўстараніць дысбаланс сувязі. Акрамя таго, для паляпшэння сувязі праводзяцца работы па вызваленні радыёчастотнага рэсурсу ад спецкарыстальнікаў, разглядаюцца новыя дыяпазоны. «І вось гэта ўся работа дазволіць павялічыць ёмістасць сеткі яшчэ прыкладна ў два разы. Так, у будучыні гэты рост спажывання трафіку будзе згладжвацца і кожны абанент у нашай краіне атрымае той сэрвіс, які хоча атрымаць», — дадаў Андрэй Атрошчанкаў.
Асобна спыніўся спецыяліст на сістэме «Хваля». Інфармацыйны рэсурс — партал «Хваля.Бел», на якім усе вымярэнні публікуюцца, у тым ліку і для грамадзян, і ў пашыранай версіі для аператараў сотавай электрасувязі. Гэта і мабільны дадатак Хваля, які дазваляе людзям тэсціраваць якасць сотавай сувязі ў любым месцы пражывання. Плануецца да канца года рэалізаваць магчымасць тэсціравання Wi-Fi сетак.
Таксама плануецца ўвядзенне функцыі crowdsource (калектыўна створаных) даных. «Гэта азначае, што цяпер названы дадатак працуе па націску кнопкі — калі абанент захацеў пратэсціраваць якасць, ён проста націскае на кнопку. Даныя трапляюць да нас. Мы плануем рэалізаваць такую магчымасць, каб, са згоды абанентаў, тэлефон у пастаянным рэжыме сканіраваў параметры сетак і перадаваў нам. Для таго, каб мы іх аналізавалі, выяўлялі вобласці са зніжанай якасцю і праводзілі ў гэтых месцах, дзе дрэнная якасць, ужо функцыі кантролю за сотавай рухомай электрасувяззю», — лічыць Андрэй Атрошчанкаў.
Таксама плануецца аўтаматызацыя. «У цяперашні час мы працуем над тым, каб у аўтаматычным рэжыме была зверка вымераных даных з патрабаваннямі па сувязі ў населеных пунктах, у якіх пражываюць 50 чалавек і больш. Гэтая аўтаматызацыя дазволіць нам у аўтаматычным рэжыме выяўляць такія населеныя пункты, дзе сувязь сапраўды горшая за норму, адпаведна, выпісваць аператарам прадпісанне і прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці», — удакладніў спецыяліст.
Сяргей КУРКАЧ