Top.Mail.Ru

Партугальскі «Спортынг» будзе першым сапернікам «Сталіцы» ў Лізе чэмпіёнаў па міні-футболе

Стаў вядомы каляндар гульняў «Сталіцы» ў асноўным раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА па міні-футболе, паведамляе БелТА.



У харвацкім Омішы 28 кастрычніка ў стартавым паядынку групы 3 чэмпіёнаў Беларусі чакае сустрэча з дзеючым пераможцам ЛЧ партугальскім «Спортынгам» з Лісабона. У другім туры 29 кастрычніка падапечныя Аляксандра Чыбісава згуляюць з гаспадаром турніру харвацкім клубам «Алмісум», а завершаць спаборніцтвы матчам з французскім «Этуалем» 31 кастрычніка. У 1/8 фіналу выйдуць тры лепшыя каманды з гэтага квартэта.

Склады астатніх квартэтаў шляху А:

1 — «Барселона» (Іспанія), «Семей» (Казахстан), «Лучанец» (Славакія), «Мінерва» (Швейцарыя);

2 — «Кайрат» (Алматы, Казахстан), «Андэрлехт» (Брусель, Бельгія), «Юнайтэд Галац» (Румынія), «Бейтар» (Латвія);

4 — «Бенфіка» (Лісабон, Партугалія), «Эль-Поса» (Іспанія), «Хіт» (Кіеў, Украіна), «Рурманд» (Нідэрланды). 

З гэтых груп у 1/8 фіналу выйдуць па тры лепшыя каманды. Сустрэчы першага раўнда плэй-оф пройдуць 23 лістапада і 4 снежня 2026 года, а чвэрцьфінальныя паядынкі адбудуцца 8 і 19 лютага, а «Фінал чатырох» пройдзе ў пачатку мая 2027 года.

У вырашальным паядынку мінулага сезона «Спортынг» з лікам 2:0 абыграў іспанскую «Пальму».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю